BE RU EN

Каля Менгарвыканкама ўсталявалі «Сцяну ганьбы»

  • 10.12.2010, 15:51

10 снежня, у сусветны Дзень абароны правоў чалавека, супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі ў Менску 15 удзельнікаў акцыі.

Актывісты спрабавалі звярнуць увагу грамадскасці на парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзянаў Беларусі, пішуць «Беларускія навіны».

Прадстаўнікі ініцыятывы «Грамадзянін» усталявалі насупраць будынка Менгарвыканкама «Сцяну ганьбы» - шчыт з прымацаванымі да яго дзясяткамі копій заяваў на правядзенні акцый, у якіх было адмоўлена.

Міліцыя заявіла, што праводзіць пікетаванне дзяржаўнай установы без дазволу забаронена.

Тады ўдзельнікі, трымаючы ў руках плакаты «Нам забаранілі гучна размаўляць», «Нам забаранілі збірацца больш за трох чалавек», «Нам забаранілі піць каву», пачалі рухацца па праспекце Незалежнасці ў бок Кастрычніцкай плошчы.

Міліцыя і людзі ў цывільным затрымалі частку маніфестантаў, аднак некаторыя прымудрыліся дайсці да Кастрычніцкай плошчы, дзе акцыя і завяршылася.

Апошнія навіны