BE RU EN

Брытанскі акцёр Сэм Уэст: «Мы салідарныя з вамі»

  • 13.12.2010, 9:45

У межах Глабальнай артыстычнай кампаніі салідарнасці з Беларуссю Сэмюэл Уэст звярнуўся да беларусаў.

Сэма Уэста тэатральныя крытыкі лічаць сёння адным з лепшых акцёраў Вялікабрытаніі. Яго кар'ера аднолькава паспяхова развіваецца як у тэатры, так і ў кіно; як у якасці акцёра, так і рэжысёра. Сэм Уэст – уладальнік 10 намінацыяў на брытанскія нацыянальныя і міжнародныя прызы, у тым ліку трох намінацыяў на нацыянальную тэатральную прэмію Oliver. Ён сыграў больш чым тры дзясяткі галоўных роляў у спектаклях Шэкспіраўскага Каралеўскага тэатра, Нацыянальнага Каралеўскага тэатра, тэатра Royal Court.

Сусветная кінакар'ера Сэма Уэста пачалася з фільма рэжысёра Джэймса Айвары «Ховардс Энд», дзе ён сыграў разам з Энтані Хопкінсам, Эмай Томпсан, Ванэсай Рэдгрэйв. Працяг быў не менш паспяховым: «Джэйн Эйр» Франка Дзіфірэлі, «Нотінг Хіл» Роджэра Мітчэла, «Ван Хельсінг» Стывена Сомерса, удзел у агучванні мультыплікацыйнага фільма «101 далматынец».

Сэм Уэст з'яўляецца апекуном дзвюх дзіцячых тэатральных школаў і падлеткавага тэатральнага праекта.

Улетку гэтага года Сэм Уэст выйшаў на акцыю да беларускай амбасады разам з Томам Стопардам і іншымі брытанскімі тэатральнымі дзеячамі ў знак пратэсту супраць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас гэтай акцыі Сэм публічна прачытаў фрагменты п'есы Мікалая Халезіна «Пакаленне Jeans».

Апошнія навіны