BE RU EN

Пракаповіч просіць Іран падтрымаць рубель

  • 13.12.2010, 11:13

Змяншэнне валютных рэзерваў Беларусі можа зрабіць непазбежнай дэвальвацыю беларускага рубля, лічаць аналітыкі.

Старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч сустрэўся ў Тэгеране з міністрам камерцыі Ірана Мэхдзі Газанфары, паведамляе іранскае выданне The Teheran Times.

Перамовы былі прысвечаныя ўкараненню механізмаў выкарыстання ў двухбаковым гандлі нацыянальных валютаў, перадае «Радыё Свабода».

Раней Беларусь заключыла пагадненні псап аб выкарыстанні нацыянальных валютаў у двухбаковым гандлі з Кітаем і Украінай на агульную суму мільярд даляраў.

Аналітыкі выказваюць асцярогі, што змяншэнне валютных рэзерваў Беларусі ў сувязі з ростам імпарту можа зрабіць непазбежнай дэвальвацыю беларускага рубля.

Апошнія навіны