Кошты на дзяржпрапаганду таксама растуць
- 14.12.2010, 9:34
Кошт падпіскі на асноўныя друкаваныя дзяржаўныя выданні павялічыўся за год на 5—20%.
Пра гэта сведчыць праведзенае БелаПАН параўнанне падпісных каталогаў на першае паўгоддзе 2010 года і першае паўгоддзе 2011 года.
Паўгадавыя камплекты «Советской Белоруссии», «Звязды» і «Народнай газеты» падаражэлі на 6,3% (з 69.960 да 74.400 рублёў), «Рэспублікі» - на 5,4% (з 70.620 да 74.400), «Знамени юности» - на 9,8% (з 33.600 да 36.900), «7 дзён» - на 12,9% (з 30.720 да 34.680).
На 18,1% узрос кошт падпіскі на «Беларускую ніву» (з 63.000 да 74.400 рублёў), на 14,4% - на газету «На страже» (з 26.160 да 29.940), на 10,6% - на «Обозреватель» (з 31.560 да 34.920).
У сярэднім на 5-15% падаражэлі і абласныя дзяржгазеты.
Характэрна, што незалежная газета «Наша Ніва», не атрымліваючы ні капейкі з дзяржбюджэту, падаражэла ўсяго на 1,2% (з 49.500 да 50.100), крыху больш чым на 5% (з 57.000 да 60.000) вырасла ў кошце падпіска на «Народную волю».