Сайт charter97.org у Facebook
- 15.12.2010, 13:01
Старонка нашага сайта створаная спецыяльна на той выпадак, калі з якіх-небудзь прычынаў доступ да charter97.org будзе немагчымы.
У самай масавай сацыяльнай сетцы Facebook адкрытая афіцыйная старонка інтэрнэт-рэсурсу charter97.org.
Па досведзе папярэдніх перадвыбарчых кампаніяў можна казаць пра тое, што ўлада паспрабуе напярэдадні і ў дзень выбараў і правядзення масавай акцыі на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня ў 20-00 заблакаваць доступ да незалежных крыніцаў інфармацыі. Прапануем вам падпісацца на старонку ў Facebook ці, калі ў вас няма акаўнта ў гэтай сацыяльнай сетцы, унесці старонку ў закладкі браўзара. У гэтым выпадку вы зможаце чытаць навіны, праглядаць відэа і фота. Падтрымкай старонкі будуць займацца журналісты charter97.org.
У дадзены момант старонка знаходзіцца ў «замарожаным» стане і пачне абнаўляцца толькі ў момант блакавання асноўнага сайта.
Паведаміце пра гэта вашым знаёмым, сябрам, падпішыцеся самі, унясіце адрас у закладкі браўзэра кампутара і мабільнага тэлефона.
За нашу і вашу свабоду!