BE RU EN

Саня, застанься ў Гаазе!

  • 15.12.2010, 15:36

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі траіх актывістаў «Маладога фронту» за пікет каля будынка адміністрацыі Лукашэнкі.

Каля 14:00 апазіцыянеры знаходзіліся насупраць адміністрацыі з плакатамі: «Макей, здай зброю!», «Саня, застанься ў Гаазе!», «Саня, сыходзь з мірам», перадае «Радыё Свабода».

Супрацоўнікі міліцыі вырвалі плакаты з рук удзельнікаў пікету. У гарадскі аддзел міліцыі Ленінскага раёна трапілі актывісты «Маладога фронту» Уладзімір Ерамёнак, Эдуард Лобаў і Ганна Шаруба.

Сябры затрыманых лічаць, што іх могуць засудзіць і арыштаваць на некалькі сутак, каб ізаляваць на час правядзення маштабнай вулічнай акцыі ў цэнтры Менска 19 снежня.

Апошнія навіны