Сёння Саннікаў і Някляеў сустракаюцца з выбаршчыкамі ў Менску
- 16.12.2010, 11:12
Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі сустрэнуцца з выбаршчыкамі ў 18.00 на плошчы Свабоды.
«Сёння – Дзень беларускай салідарнасці. Гэты дзень стаў памятным днём не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Акцыі салідарнасці праходзяць з усімі, чые правы парушае дыктатура. За тры дні да выбараў можна з усёй дакладнасцю сказаць, што ідзе масавае парушэнне правоў беларусаў на свабодны выбар: людзей прымушаюць галасаваць датэрмінова, рыхтуюцца фальсіфікацыі ў дзень выбараў. Мы павінны рашуча гэтаму супрацьстаяць. Сёння на плошчы Свабоды мы скажам сваё НЕ фальсіфікацыям, НЕ беззаконню і знявазе годнасці беларусаў», - заявіў напярэдадні сустрэчы Андрэй Саннікаў.
Нагадаем, што мінулая сумесная сустрэча Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева прайшла ў Менску 6 снежня і сабрала тысячы выбаршчыкаў.