BE RU EN

Прэм'ер РФ падлічыў страты ад паставак газу ў Беларусь

  • 16.12.2010, 15:26

Расея штогод недаатрымлівае з-за бяспошліннай пастаўкі газу ў Беларусь 3 мільярда даляраў.

Пра гэта прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін заявіў падчас «прамой лініі» з расейцамі, паведамляе Lenta.ru.

Раней на перамовах у Маскве, якія былі прысвечаны стварэнню Адзінай эканамічнай прасторы, першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка адзначаў, што Менск будзе ўвесь час атрымліваць бяспошлінны газ. «Газ мы атрымлівалі бяспошлінна, але заўсёды былі нейкія сумневы. З гэтага часу гэтая прэферэнцыя сталая ў рамках Мытнага саюза», - адзначыў службовец.

Пры гэтым Менск спрабуе дамагчыся зніжкі на паліва: у 2011 годзе кошт на расейскі газ для Беларусі вырасце паводле дзейсных кантрактаў, хоць беларусы прасілі зафіксаваць кошт паліва на ўзроўні 2010 года. Напачатку кастрычніка «Газпрам» паведаміў, што кошт на газ для Беларусі ў будучым годзе вырасце да 220 даляраў за тысячу кубаметраў са 185 даляраў сёлета.

У Менску плануюць у 2011-2015 гадах закупляць у Расеі па 22,5 мільярда кубаметраў газу штогод.

З 2011 года Беларусь, як чакаецца, будзе таксама атрымліваць бяспошлінна расейскую нафту. Паводле падлікаў Мінфіна, датацыі Расеі Беларусі складуць 4 мільярда даляраў.

Апошнія навіны