Гародня занепакоеная лёсам былога прэзідэнта (Фота)
- 16.12.2010, 16:32
«Малады фронт» шукае былому кіраўніку Беларусі працу, а вядомыя людзі горада настойваюць на яго ад'ездзе з краіны.
«Вось многія кажуць, што мы займаемся выключна дэструктыўнай дзейнасцю, а гэта акурат прыклад сацыяльнай дапамогі насельніцтву, у выглядзе асобных яго прадстаўнікоў. У той жа час вядомыя людзі Гародні – Антоній Тызенгаўз, Жан Эмануэль Жылібер праявілі ініцыятыву і жадаюць дапамагчы самаабвешчанаму прэзідэнту ў пошуку сталага месца жыхарства – сцяг ім у рукі», - распавядае лідар Гарадзенскага «Маладога фронту» Алесь Кіркевіч.
Дзеячы культуры Тызенгаўз і Жылібер у сваю чаргу выяўляюць незадаволенасць абсурдным утрыманнем пад вартай мастака Алеся Пушкіна, піша сайт «Маладога фронту».
Насельніцтва на акцыі рэагуе пазітыўна, затрыманых няма.