BE RU EN

Пенсіянераў папярэдзілі, што яны будуць галасаваць у кватэрах

  • 2.12.2010, 14:03

У штаб апазіцыйных кандыдатаў у Слоніме прыходзяць пенсіянеры і скардзяцца, што да іх дадому прыходзяць супрацоўнікі выканкама.

Супрацоўнікі выканкама перапісваюць прозвішчы пенсіянераў і кажуць, што на выбары да іх прынясуць урну для галасавання і таму на ўчастак для галасавання хадзіць не трэба.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў кіраўнік гарадской арганізацыі БНФ Іван Шэга. Паводле яго словаў, людзі прыходзяць да іх раіцца – што рабіць у такім выпадку, бо добра разумеюць, што такім чынам вынікі выбараў могуць фальсіфікавацца.

Іван Шэга кажа, што яму назвалі вуліцы, дзе супрацоўнікі выканкама ходзяць па кватэрах пажылых людзей: вуліца Кастрычніцкая, завулак Кастрычніцкі, Гастэла, Бялько і іншыя.

Апошнія навіны