BE RU EN

Хашчавацкі выступіць сёння разам з Саннікавым на сустрэчы ў Менску

  • 3.12.2010, 16:52

Вядомы кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі возьме ўдзел у сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з выбарнікамі.

З выбарнікамі таксама сустрэнуцца давераныя асобы Андрэя Саннікава – Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Зінаіда Бандарэнка і вядомы эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Леанід Злотнікаў.

Сустрэча адбудзецца сёння ў 19.00 актавай зале Менскай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа па адрасе вуліца Прытыцкага, 35 (станцыя метро «Спартовая»).

Апошнія навіны