BE RU EN

БРСМ распаўсюджвае праграму Лукашэнкі без выходных дадзеных

  • 6.12.2010, 9:12

Назіральнік пры Гомельскай абласной выбарчай камісіі Анатоль Паплаўны звярнуўся са скаргай у Цэнтрвыбаркам.

У сваёй заяве ён інфармуе ЦВК аб парушэнні патрабаванняў выбарчага заканадаўства, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў Паплаўны, пачынаючы з 1 снежня, у Чыгуначным раёне Гомеля актывісты БРСМ распаўсюджваюць улёткі з перадвыбарчай праграмай дзеючага кіраўніка без выходных дадзеных. Па словах Паплаўнага, маладыя людзі самі рыхтуюць ўлёткі, раздрукоўваць іх на капіявальнай машыне і распаўсюджваюць.

Анатоль Паплаўны лічыць, што такі факт парушае заканадаўства, у якім кажацца аб забароне распаўсюду агітацыйных матэрыялаў без выходных дадзеных. Таму назіральнік просіць кіраўніка ЦВК правесці праверку, па выніках якой вынесці ініцыятыўнай групе Лукашэнкі папярэджанне.

Апошнія навіны