BE RU EN

Збіты актывіст кампаніі Някляева

  • 6.12.2010, 14:29

Каля пікета кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева невядомы напаў на валанцёра.

5 снежня каля 23-00 да пікета на Прывакзальнай плошчы Менска падышлі двое маладых людзей. Адзін з выгляду быў цалкам адэкватны, другі рабіў уражанне залішне падпіўшага, паведамляе сайт кампаніі «Гавары праўду».

Хлопцы пачалі задаваць валанцёру пытанні пра хуткія выбары і кандыдата Някляева, валанцёр адказваў, і ў выніку завязалася цалкам звычайная гутарка, якая, праўда, неяк незаўважна, але досыць хутка прыйшла ў нейкае падабенства спрэчкі. Хлопцы відавочна хацелі ўчапіць валанцёра. Але паколькі ён на высвятленне стасункаў не «вёўся», адзін з тых, што падышлі, нечакана і вельмі моцна стукнуў яго ў твар. Удар быў настолькі магутным, што малады чалавек на час страціў памяць і дагэтуль як след не можа растлумачыць, што ж насамрэч адбылося. Ачуняўшы, валанцёр пайшоў у найбліжэйшае аддзяленне міліцыі і напісаў заяву пра напад невядомых.

Апошнія навіны