«Ласковый май» прыедзе ў Гародню падтрымаць Лукашэнку
- 7.12.2010, 14:11
Група «Ласковый май» і саліст Андрэй Разін прыедуць у Гародню напярэдадні выбараў.
17 снежня ў гарадзенскай філармоніі адбудзецца канцэрт, які значыцца ў гарадскіх афішах, «у падтрымку дзейснага прэзідэнта», перадае «Еўрарадыё».
На афіцыйным сайце групы «Ласковый май» інфармацыі пра канцэрт у Гародні няма. Значыцца толькі, што 16 снежня група выступае на карпаратыве ў Маскве, а ўжо 19-га ў Вільні.
У прыёмнай філармоніі кажуць, што «Магчыма, «Ласковый май» захацеў прыехаць сам». Квіткі на канцэрт каштуюць ад 25 да 50 тысяч рублёў.