BE RU EN

Лукашэнку падтрымалі боты

  • 7.12.2010, 17:14

У гонку за рэйтынгамі ў інтэрнэце ўключыўся і беларускі дыктатар.

Пачаць штурм віртуальнай прасторы прыхільнікі Лукашэнкі вырашылі з самай папулярнай у беларусаў сацыяльнай сеткі «ВКонтакте», перадае Electroname.com.

Створаная ўсяго некалькі дзён таму група «За Лукашэнку! За квітнеючую БЕЛАРУСЬ!» набрала адразу 20 тысяч карыстальнікаў. Затым рост замарудзіўся і цяпер штодня ў групу падключаецца з дзясятак новых удзельнікаў. Найбліжэйшыя канкурэнты засталіся далёка ззаду - створаная больш паўгады таму група Яраслава Раманчука ўключае трошкі больш за 10 тысяч, а створаная паўтара месяца таму група Андрэя Саннікава - 7 тысяч карыстальнікаў.

Калі ўлічыць, што аналагічная група ў падтрымку Лукашэнкі, створаная нашмат раней, змагла прыцягнуць каля 500 прыхільнікаў, поспех новай групы Аляксандра Лукашэнкі тым больш уражвае.

Нажаль, сакрэт поспеху адкрываецца пры атрыманні дазволу ад адміністратара на ўступ у групу. Больш за 70% акаўнтаў удзельнікаў - фэйкавыя. Гэта акаўнты прывабных дзяўчат з незвычайнымі імёнамі, запоўненыя пад капірку на 65%. Астатнія ўдзельнікі - альбо ўступілі ў групу, каб паглядзець на жывых прыхільнікаў Лукашэнкі, альбо жыхары Расеі з вызначанымі палітычнымі перакананнямі.

Апошнія навіны