BE RU EN

Людміла Аляксеева падтрымала ідэю Хашчавацкага

  • 8.12.2010, 16:37

Вядомая расейская праваабаронца заклікала беларусаў фіксаваць на відэа любыя выпадкі парушэнняў і фальсіфікацый на выбарах у Беларусі.

Старшыня Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева ў гутарцы з «Еўрарадыё» падтрымала вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага. Нагадаем, ён заклікаў здымаць парушэнні і фальсіфікацыі падчас правядзення прэзідэнцкіх выбараў на відэа.

«Трэба прызвычаіць грамадзянаў здымаць на мабільныя тэлефоны ці на самую простую відэакамеру выпадкі, якія паказваюць: вось так мы жывём! Проста нашая рэчаіснасць. Не так, як нам яе прадстаўляюць «скрыні» (тэлевізары. — Еўрарадыё), як нам жадаюць яе прадставіць, а так, як мы яе бачым. Такое жыццё, якое мы ведаем», - кажа Людміла Аляксеева.

Паводле яе словаў, калі выпадкі парушэнняў і фальсіфікацый будуць знятыя хоць бы ў дрэннай якасці і праз інтэрнэт стануць вядомыя вялікай колькасці людзей, гэта можа прымусіць службоўцаў задумацца і не здзяйсняць злачынствы.

Апошнія навіны