BE RU EN

Беларусь «адкацілася» на 30 гадоў назад (Відэа)

  • 9.12.2010, 9:15

Хваліцца на «усебеларускім сходзе», насамрэч, Лукашэнку не было чым.

«Я не разумею, чаму можна радавацца? Вось для параўнання: мы электраэнергіі вырабляем столькі, колькі ў 1970 годзе, хімвалакна столькі ж, колькі ў тым жа 1970-ым, мы робім толькі чвэрць аўтамабіляў ад аб'ёму 1980-ага года», - сказаў эканаміст Міхаіл Залескі ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат», прааналізаваўшы паказчыкі развіцця краіны, агучаныя Лукашэнкам.

«Але нават гэтыя паказчыкі дасягнуты не ўладамі, а народам - насуперак мітусні і безгаловасці ўладаў. Людзі працуюць, як умеюць, і пры той дэзарганізацыі, якая цяпер пануе ў краіне, дасягаюць такіх вось вынікаў 30-гадовай даўніны», - адзначае эксперт.

Міхаіл Залескі патлумачыў таксама, што разрэкламаваны ўладамі рост энергазберажэння дасягнуты якраз ткі дзякуючы скарачэнню вытворчасці, а не развіццю тэхналогіяў «Калі мы робім толькі 1/3 частку трактароў, дык і энергіі выдаткоўваем на гэта менш».

Што ж тычыцца паляпшэння ўзроўню жыцця часткі насельніцтва, дык, па словах эканаміста, гэта звязана ў першую чаргу з тым, што з савецкіх часоў доля зарплаты ў сабекошце прадукцыі павялічылася ўтрая.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што Лукашэнка наўмысна замоўчвае негатыўныя змены, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве: «Пра тое, што ў нас чвэрць мільёна наркаманаў у краіне, што ад наркотыкаў штогод гіне людзей больш, чым ад гарэлкі. Хуткімі тэмпамі расце колькасць псіхічных захворванняў». На думку Залескага, гэта адбываецца таму, што пэўнае паляпшэнне ўзроўню жыцця не падмацаванае культурным ростам.

Апошнія навіны