Пікетоўцы за дыктатара бегаюць ад людзей
- 9.12.2010, 11:08
Першы агітацыйны пікет за Аляксандра Лукашэнку быў заўважаны ў панядзелак удзень каля ўніверсама «Цэнтральны», яго праводзілі некалькі жанчынаў.
Для агітацыі быў выкарыстаны дзяржаўны сцяг, ўзмацняльная апаратура была падключаная да адміністрацыйнага памяшкання, гучала музыка, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Калі да агітацыйнага пікета падышоў журналіст і паспрабаваў сфатаграфаваць акцыю, гэта вельмі ўсхвалявала удзельніцаў, і ўжо літаральна праз 7 хвілінаў «агітбрыгады» не было на месцы. Чаму так хутка пікет знік, і што так хвалявала яго арганізатараў - так і не атрымалася высветліць. Застаецца толькі думаць, што ўдзельнікі акцыі былі проста знятыя з працоўных месцаў і накіраваныя для правядзення мерапрыемства ў працоўны час.