BE RU EN

ЦВК адмовілася даць Саннікаву і Някляеву тэлеэфір, таму што яны заклікаюць на плошчу 19 снежня

  • 9.12.2010, 14:16

Цэнтрвыбаркам адмовіў кандыдатам у прэзідэнты ў просьбе вылучыць для іх дадатковы час у тэлеэфіры.

Як перадае «Радыё Свабода», у ЦВК назвалі дзве прычыны адмовы. Па-першае, Белтэлерадыёкампанія ў сваім адказе на запыт ЦВК паведаміла, што функцыі, якія на яе былі ўскладзеныя, яна ўжо выканала, і рэкамендавала кандыдатам у прэзідэнты звярнуцца ў тыя СМІ, якія не ўваходзяць у яе структуру. Таксама ў адказе падкрэслівалася, што шэраг кандыдатаў наогул не выкарыстоўвалі свой час на радыё.

Другую прычыну агучыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Ён заявіў, што нельга, каб па тэлебачанні і радыё гучалі «безадказныя заклікі прыходзіць на плошчу ўвечары 19 снежня».

Таксама ЦВК не знайшло парушэнняў з боку кандыдата Лукашэнкі. Нагадаем, палітыкі Сяргей Калякін, Галіна Сямдзянава і Уладзімір Някляеў звярталіся ў ЦВК з заявай пра парушэнне Лукашэнкам артыкула 73 Выбарчага кодэкса. Гэты артыкул забараняе выкарыстоўваць перавагі свайго службовага становішча.

Заяўнікі спасылаліся на сустрэчы беларускага кіраўніка са сваімі даверанымі асобамі ў службовым памяшканні і ў працоўны час.

Пасля абмеркавання чальцы ЦВК прыйшлі да высновы, што парушэнняў тут няма. У арганізацыі аўтапрабегу ў падтрымку кіраўніка з удзелам расейскіх грамадзянаў віны Лукашэнкі таксама не знайшлі.

Апошнія навіны