BE RU EN

Чалец ЦВК: «Камісія на ўсё заплюшчвае вочы»

  • 9.12.2010, 18:00

Адзін з лідараў руху «За свабоду» падзяліўся непрыемнымі ўражаннямі ад сённяшняга паседжання ў Цэнтрвыбаркаме.

Цэнтрвыбаркам не знайшоў у дзеяннях кандыдата Лукашэнкі парушэнняў Выбарчага кодэкса. ЦВК таксама адмовіў у правядзенні дадатковых тэледэбатаў. Такія пастановы былі прынятыя на сённяшнім паседжанні камісіі.

Чалец ЦВК з правам дарадчага голасу Алесь Лагвінец паведаміў «Радыё Свабода», што ад сённяшняга паседжання ў яго засталося непрыемнае ўражанне.

«ЦВК – марыянеткавы інстытут. І іх роля – забяспечыць працэс пераабрання Лукашэнкі, а рэальная кампетэнцыя вельмі абмежаваная. Яны відавочна заплюшчваюць на ўсё вочы», - упэўнены Лагвінец.

Апошнія навіны