BE RU EN

На МКАД велізарныя заторы, хуткасць руху 20 км/гадзіна

  • 1.02.2010, 13:03

Як паведамілі чытачы сайта charter97.org, на Менскай кальцавой дарозе практычна паралізаваны рух аўтамабіляў.

Велізарны затор утварыўся ад раёна Курасоўшчына да Лошыцы. Аўтамабілі рухаюцца з хуткасцю 20 км/г. Кіроўцы тлумачаць заторы тым, што на МКАД ідзе ўборка снега, і снегапрыбіральныя машыны практычна перакрылі рух на кальцавой.

Тым часам, агенцтва «Інтэрфакс» паведамляе, што экіпажы ДАІ выехалі на МКАД, каб стрымліваць хуткасць плыні машынаў.

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я, экіпажы ДАІ выехалі на Менскую кальцавую аўтадарогу, каб стрымліваць хуткасць руху плыні аўтамашынаў, паведамілі ва УДАІ Менска.

«Некалькі экіпажаў ДАІ ад кожнага раёна Менска выехалі на МКАД, каб абмяжоўваць хуткасць руху аўтамабіляў», - адзначылі суразмоўцы агенцтва. Паводле іх словаў, гэтыя меры выкліканыя складанымі ўмовамі надвор'я.

«Прыходзіцца канстатаваць, што, нягледзячы на моцны снег, некаторыя кіроўцы не прытрымваюцца бяспечнай хуткасці», - адзначылі ў ДАІ. Па словах суразмоўцы агенцтва, за мінулыя выходныя ў Менску было затрымана больш за 20 кіроўцаў, якія перавысілі хуткасць руху, і гэта - нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я.

Суразмоўца агенцтва таксама паведаміў, што ДАІ Менска перакладзеная на ўзмоцнены варыянт нясення службы. У дзеянне ўведзены план «Надвор'е».

Апошнія навіны