Галоўнага шоўмена Беларусі будуць судзіць 2 лютага
- 1.02.2010, 15:40
Крымінальная справа, узбуджаная супраць кіраўніка прадзюсерскага цэнтра «Клас-Клуб ДК» Генадзя Шульмана, блізкая да развязкі.
Судовыя слуханні па крымінальнай справе прадзюсера пачнуцца 2 лютага ў судзе Савецкага раёна Менска. «Пачатак слуханняў па справе Генадзя Шульмана запланаваны на 10.00 2 лютага», паведамілі «Інтэрфаксу» ў судзе Савецкага раёна.
Нагадаем, што Шульману прад'яўлена абвінавачванне ў махлярстве, звязаным з банкаўскімі крэдытамі. Крымінальная справа ў дачыненні да прадзюсера ўзбуджана вясной 2009 года. 6 кастрычніка ён быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА N8 ў Жодзіна.
Генадзь Шульман лічыцца родапачынальнікам беларускага шоў-бізнэсу. Яго прадзюсерская кампанія «Клас-Клуб ДК» мела дзяржаўную ліцэнзію на гастрольна-канцэртную дзейнасць у Беларусі пад N1.