BE RU EN

Інтэрнэт можа атрымаць Нобелеўскую прэмію

  • 10.02.2010, 8:47

Сетка Інтэрнэт патрапіла ў спіс прэтэндэнтаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру 2010 года.

У пазначанай намінацыі глабальнай сетцы прыйдзецца супернічаць з дысідэнтам з Кітая і расейскім праваабаронцам, паведамляе сайт mashable.com.

Думка пра намініраванне глабальнай сеткі прыйшла ў галаву супрацоўнікам італьянскай версіі часопіса Wired Magazine. У петыцыі, звернутай да нобелеўскага камітэта, аглядальнікі адзначылі, што Інтэрнэт дапамагае палітыкам і грамадскім дзеячам «весці дыялогі, займацца абмеркаваннем розных праблемаў і ў выніку прыходзіць да адзінага меркавання».

Ідэю нечакана падтрымала вядомая іранская праваабаронца Шырынь Эбадзі. Арганізатары паведамілі, што для патраплення ў афіцыйны спіс намінантаў заяўка павінна будзе прайсці стандартную працэдуру адбору.

Апошнія навіны