BE RU EN

Жыхар Берасцейскай вобласці скраў амаль дзве тоны рэек

  • 11.02.2010, 16:17

Жыхар вёскі Кажан-Гарадок заяўляе, што ўсе рэйкі яму спатрэбіліся на асабістыя патрэбы.

Як паведамілі БелаПАН у Лунінецкім РАУС, увечары 5 лютага міліцыянты затрымалі аўтамабіль. Ім кіраваў 30-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Кажан-Гарадок.

У салоне мікрааўтобуса ляжалі 21 кавалак металічных рэек. Іх мужчына выкраў з невыкарыстоўваемай дапаможнай чыгуначнай галіны ад станцыі Лунінец да прадпрыемства «Палессеэлектрамаш».

Зламыснік спачатку распілаваў рэйкі на кавалкі, а ўжо потым і вывез. Агульная вага канфіскаваных кавалкаў склала амаль дзве тоны (1.800 кг). Шкода, прычыненая РУВП «Палессеэлектрамаш», складае больш за 1 млн. рублёў.

Затрыманы растлумачыў, што рэйкі яму спатрэбіліся для сябе. 10 лютага аддзяленнем дазнання Лунінецкага РАУС у дачыненні да яго ўзбуджаная справа па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж).

Апошнія навіны