BE RU EN

Сваякоў просяць адгаворваць апазіцыянераў ад удзелу ў выбарах

  • 17.02.2010, 14:32

У Слоніме пачаўся ціск на сябраў ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Міхаіла Ніскевіча.

Міхаіл Ніскевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. А на наступны дзень кіраўніцтва прадпрыемства, на якім працуе патэнцыйны кандыдат, выклікала Міхаіла Ніскевіча «на размову» і прапанавала адмовіцца ад вылучэння ў кандыдаты, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Таксама супрацоўнікі КДБ звярнуліся да жонкі Міхаіла Ніскевіча з прапановай адгаварыць мужа ад удзелу ў выбарах.

Ціск на працы церпяць яшчэ некалькіх сябраў ініцыятыўнай групы Ніскевіча.

Апошнія навіны