У Менскім раёне рабочы скраў экскаватар
- 18.02.2010, 10:51
Мужчына скраў экскаватар ў пасёлку Ратамка і неўзабаве пасля гэтага здзейсніў на ім ДТЗ.
Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Менскага аблвыканкама, справа за крадзеж транспартнага сродку па ч. 2 арт. 214 Крымінальнага кодэкса ўзбуджаная ў Менскім раёне ў дачыненні да 33-гадовага жыхара сталіцы, рабочага прадпрыемства «Аблводсервіс».
Мужчына, які кіраваў экскаватарам, быў затрыманы пасля ДТЗ супрацоўнікамі ДАІ ў пасёлку Ратамка. Устаноўлена, што тэхніку ён скраў з аб'екта «Аблводсервіса» ў пасёлку.
Затрыманы быў раней асуджаны за крадзяжы, выкраданне і хуліганства.