BE RU EN

На Светлагорскім рынку абрынуўся дах

  • 18.02.2010, 11:43

У горадзе Светлагорску (Гомельская вобласць) абваліўся дах, які знаходзіцца паміж гандлёвымі шэрагамі на рынку «Юбілейны».

Канструкцыя ўпала проста ўнутр шэрагу. Пацярпелых няма, паведамляе БелТА.

Прычынай абвалу стаў снег. Яго цяжару і не вытрымаў дах. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, правялі разборку і дэмантаж канструкцыі, а таксама расчысцілі снег.

Дах, які абрынуўся, ўяўляў з сябе металічную канструкцыю 3х100 м, абцягнутую ПВХ-тканінай. Паводле папярэдніх звестак, шкода матэрыяльным каштоўнасцям таксама не нанесеная.

Гомельскае абласное ўпраўленне МНС адзначае, што абвальванне даху ў Светлагорску - першы ў вобласці выпадак такога надзвычайнага здарэння. Але пацяпленне можа ўскладніць сітуацыю.

Апошнія навіны