Апытанне ў Менску: Якія мясцовыя выбары? Няма ніякіх ў гэтай краіне выбараў! (Відэа)
- 18.02.2010, 13:01
Большасць апытаных нават не ведаюць, што ў Беларусі праз два месяцы пройдуць «выбары» у мясцовыя Саветы, і загадзя ўпэўненыя, што іх вынікі ні на што не паўплываюць.
Апытанне на вуліцах Менска праводзілі журналісты парталаTUT.by. Жыхары сталіцы з цяжкасцю маглі ўзгадаць, што за выбары плануюць правесці ўлады 25 красавіка 2010 года, казалі пра тое, што «у гэтай краіне любыя выбары бессэнсоўныя», «іх праводзяць так, каб Лукашэнку было лепш», «галоўнае, каб была колькасць тых, хто прагаласаваў, а вынік ні на што не ўплывае». Многія нават не змаглі адказаць на пытанне, для чаго ўвогуле ў Беларусі патрэбныя мясцовыя Саветы.