BE RU EN

У Магілёве трагічна загінуў журналіст «Белсата»

  • 18.02.2010, 16:47

Незалежны журналіст Вадзім Аршынскі памёр 18 лютага ў бальніцы. На яго абрынуўся навес пад’езда яго дома.

Трагедыя здарылася ў чацвер 18 лютага прыблізна а 12-й гадзіне дня, калі Вадзім Аршынскі вяртаўся дамоў з чарговых здымак, паведамляе газета «Наша Ніва».

Дом, у якім жыве сям’я Аршынскага, рамантуецца, таму над уваходамі ў пад’езды зробленыя адмысловыя драўляныя навесы. Акурат у той момант, калі журналіст ішоў пад навес, з даху на яго абрынулася сумесь будаўнічага друзу і снегу.

Навес удару не вытрымаў і абрушыўся на тэлеаператара. Будаўнікі выклікалі «хуткую», але ўжо было позна. З бальніцы жонцы Вадзіма Аршынскага патэлефанавалі з яго тэлефона і паведамілі пра ягоную смерць. Вадзіму Аршынскаму было 48 гадоў. У яго засталося двое сыноў.

Апошнія навіны