BE RU EN

Беларускіх студэнтаў польскіх вну адпраўляюць у армію

  • 19.02.2010, 10:08

Участковы міліцыянт паведаміў маці актывіста «Маладога Фронту» Пятра Рузава, што супраць яе сына ўзбуджаная крымінальная справа.

Гэта ўжо другая крымінальная справа, якую ўзбуджаюць супраць баранавіцкага актывіста «Маладога фронту» следчыя органы з падачы баранавіцкага ваенкамата, нагадвае «Радыё Свабода».

Летась Пятра Рузава двойчы каралі штрафамі за тое, што ён своечасова не з'явіўся на медыцынскую камісію ў ваенкамат. Пракуратура ўзбудзіла супраць яго крымінальную справу.

Пасля таго, як малады чалавек прынёс даведку пра тое, што вучыцца ў Познаньскім універсітэце, справу спынілі.

Цяпер моладзевага актывіста не толькі абвінавацілі ва ўхіленні ад вайсковай службы, але і падазраюць у падробцы дакументаў. Следчыя лічаць, што Пётр Рузаў падрабіў даведку і патрабуюць яго вяртання ў Беларусь для давання паказанняў.

Сябру Пятра Рузава Сямёна Былінскага, які вучыцца ў Польшчы па праграме Каліноўскага, таксама чакаюць баранавіцкія следчыя. Летась яго пакаралі штрафам на 1 750 000 рублёў за ўхіленне ад вайсковай службы. Цяпер супраць яго могуць узбудзіць крымінальную справу за нявыплату штрафу.

Па словах прэс-сакратаркі «Маладога фронту» Таццяны Шапуцькі, баранавіцкія актывісты прызвычаіліся да таго, што падчас акцыяў апазіцыі ў Менску іх выклікаюць з розных надуманых прычынаў у ваенкамат, напрыклад, у сувязі з «прызыўной трывогай».

Апошнія навіны