BE RU EN

У Менску знойдзеныя мёртвымі трое бамжоў

  • 22.02.2010, 10:36

Паводле папярэдняй інфармацыі, ва ўсіх трох выпадках прычынамі смерці сталі сардэчна-сасудзістыя захворванні.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры горада, у мінулыя выходныя ў розных раёнах Менска былі знойдзеныя мёртвымі трое бамжоў.

20 лютага мужчына без азначанага месца жыхарства, якому на выгляд каля 60 гадоў, быў знойдзены мёртвым на звалцы «Трасцянец». 21 лютага труп мужчыны ва ўзросце прыкладна 40-50 гадоў быў знойдзены ў падвале жылога дома на вуліцы Ландэра, дзе ён, хутчэй за ўсё, жыў. Яшчэ аднаго бамжа, таксама ва ўзросце прыкладна 40-50 гадоў, знайшлі мёртвым на вуліцы Валгаградскай.

Апошнія навіны