BE RU EN

23 лютага беларускія хакеісты сустрэнуцца са зборнай Швейцарыі

  • 22.02.2010, 15:43

Стаў вядомы час пачатку матчаў 1/8 фіналу, якія пройдуць на алімпійскім хакейным турніры 23 лютага.

Сваю гульню супраць зборнай Швейцарыі каманда Беларусі правядзе ў 12.00 па мясцовым часе (22.00 па беларускім часе). Следам адбудуцца матчы Канада – Германія (02.30 па беларускім часе), Чэхія – Латвія (05.00) і Славакія – Нарвегія (07.00), паведамляе «Інтэрфакс».

У выпадку перамогі над зборнай Швейцарыі, каманда Беларусі выйдзе ў 1/4 фіналу, дзе ёй будзе супрацьстаяць зборная ЗША. Пераможца матчу Славакія – Нарвегія выйдзе на Швецыю, лепшая каманда пары Чэхія – Латвія згуляе з Фінляндыяй. А зборнай Расеі ў чвэрцьфінале будзе супрацьстаяць пераможца двубоя Канада – Германія. Такім чынам, класічны хакейны фінал Канада – Расея на Алімпіядзе ў Ванкуверы не адбудзецца. Больш за тое, адна з гэтых двух зборных зусім дакладна застанецца без алімпійскіх медаляў.

Апошнія навіны