Вытворчасць нафтапрадуктаў скарацілася на траціну
- 23.02.2010, 15:18
У студзені 2010 года аб'ем вытворчасці нафтапрадуктаў у грашовым выражэнні скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года на 31,5%.
За першы месяц 2010 года прадпрыемства нафтаперапрацоўчай прамысловасці выпусцілі прадукцыі на 1 трлн. 592,5 млрд. рублёў (68,5% да ўзроўня студзеня мінулага года), паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.
Вытворчасць аўтамабільных бензінаў у студзені скарацілася на 28,5%, дызельнага паліва на 27,4%, топачнага мазуту на 35,3%, бытавога пячнога паліва на 8,6%. У той жа час вытворчасць алею змазачнага вырасла на 42,2%, біядызельнага паліва — на 93,5%.