BE RU EN

Кіраўнік МУС Куляшоў адправіўся ў Арабскія Эміраты

  • 24.02.2010, 12:02

24 лютага пачаўся афіцыйны візіт у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты міністра ўнутраных справаў Беларусі Анатоля Куляшова.

Як паведамілі БелаПАН у беларускім міліцэйскім ведамстве, запланаваныя перамовы Куляшова ва ўрадзе і МУС ААЭ. Гаворка пойдзе пра стан і перспектывы далейшага супрацоўніцтва двух краінаў у барацьбе са злачыннасцю, узаемадзеянне міністэрстваў унутраных справаў.

Візіт Куляшова ў ААЭ працягнецца да 27 лютага.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-маёра міліцыі Куляшова новым кіраўніком МУС 2 чэрвеня 2009 года. Пры новым міністры, як і пры яго папярэдніку Уладзіміры Навумаве, у Беларусі жорстка душацца сіламі міліцыі і АМАПа мірныя акцыі апазіцыі.

Апошнія навіны