BE RU EN

У Баранавічах з'явіліся матылькі (Фота)

  • 24.02.2010, 14:53

Нягледзячы на тое, што каляндарная зіма не скончылася, матылькі ўжо з'яўляюцца ў гарадах Беларусі.

Так матылёк-крапіўнік быў заўважаны ў Баранавічах, паведамляе газета «Intex-press». Ён яшчэ зусім слабы, таму нават лёгкі павеў ветрыка прымушае яго чапляцца за снежныя праталіны.

Крапіўнікі – дзённыя матылькі, якія выводзяцца ў канцы лета. Абуджаюцца матылькі звычайна ранняй вясной.

Апошнія навіны