КДБ арыштаваў дырэктара грузінскай фірмы
- 24.02.2010, 16:42
Супрацоўнікі ўпраўлення КДБ Беларусі па Гомельскай вобласці затрымалі дырэктара грузінскай аўтатранспартнай фірмы «Apex LTD» па падазрэні ў даванні хабару.
«У дачыненні да дырэктара грузінскай аўтатранспартнай фірмы «Apex LTD», які затрыманы ў Беларусі, узбуджаная крымінальная справа за спробу давання хабару намесніку начальніка Гомельскай мытні», паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласці.
Больш ніякіх падрабязнасцяў не паведамляецца.