З-за адсутнасці току ў Менску ўзнік трамвайны «затор» (Фота)
- 3.02.2010, 11:40
На ўчастку «Плошча Змітрака Бядулі – Серабранка» у выніку адсутнасці электрычнасці узнікла чарга з прыблізна 30 рухомых вагонаў.
Зраніцы 3 лютага жыхары сталічнага мікрараёна Серабранка, якія раніцай дабіраліся на працу на трамваі, былі вымушаныя ў экстраным парадку перасесці на іншыя віды транспарта, а некаторыя - нават скарыстацца таксі.
Як паведамілі udf.by у дыспетчарскай Менскага трамвайнага дэпо, спыненне руху было выкліканае адсутнасцю электрычнасці ў кантактнай сетцы і працягнулася каля паўгадзіны. Нягледзячы на нядоўгія праблемы з электрычнасцю, у гадзіну пік у «чаргу» сталі каля трох дзесяткаў рухомых вагонаў.
Па словах кіраўніцтва трамвайнага дэпо, аднавіць нармальны рух на ўчастку «Плошча Змітрака Бядулі – Серабранка» атрымалася да 10:30 па менскім часе.