BE RU EN

Піць сталі больш

  • 9.02.2010, 13:33

Продаж лікёра-гарэлачных вырабаў у2009 годзе ў Беларусі вырасла на 14,4%.

На спажывецкім рынку Беларусі ў 2009 годзе рэалізавана алкагольных напіткаў і піва на Br4904,9 млрд., што ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту гандлёвых арганізацый складае 12%. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Летась прададзена алкагольных напояў і піва ў абсалютным алкаголі ў аб'ёме 9236,6 тыс. дал, што складае да ўзроўню 2008-га 97,8%. Продаж гарэлкі знізіўся на 1,4% і склаў 10728,3 тыс. дал., рэалізацыя лікёра-гарэлачных вырабаў узрасла на 14,4% і склала 1268,4 тыс. дал.

Павялічыўся таксама продаж піва - яго прададзена 26484,9 тыс. дал, што на 6,3% больш, чым у 2008-м. На 1,2% больш рэалізавана пеністых він, уключаючы шампанскае. Іх прададзена 1147,2 тыс. дал. Рэалізацыя слабаалкагольных напіткаў павялічылася на 3,8% і склала 1352,8 тыс. дал.

Між тым, на 6% скарацілася рэалізацыя вінаградных він, уключаючы напіткі, і склала 2364,2 тыс. дал. Продаж пладовых він, уключаючы напіткі, знізіўся на 7,1%. На 27% зменшыўся продаж каньяку, уключаючы каньячныя напіткі, брэндзі, і склаў 216,2 тыс. дал.

Апошнія навіны