BE RU EN

За акцыю ля амбасады Літвы арыштаваныя моладзевыя актывісты

  • 10.03.2010, 16:05

Актывістаў Максіма Вінярскага, Паліну Кур'яновіч, Паліну Дзьякаву адправілі ў турму на Акрэсціна да суда.

Маладыя апазіцыянеры правялі сёння раніцай акцыю пратэсту, разгарнуўшы ля будынка амбасады Літвы ў Менску на вуліцы Захарава транспарант са словамі «Не супрацоўніцтву з беларускай дыктатурай!». Такім чынам, актывісты выказалі пратэст запрашэнню Аляксандра Лукашэнкі на святкаванне 20-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы.

Праз некалькі хвілін маладых людзей затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Партызанскі РУУС Менска. У дачыненні да затрыманых былі складзеныя пратаколы па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – «парушэнне правіл правядзення масавых мерапрыемстваў».

Як паспелі паведаміць апазіцыянеры па тэлефоне, пасля гэтага іх этапавалі ў турму на вуліцы Акрэсціна. Суд па справе актывістаў, верагодна, адбудзецца заўтра.

Апошнія навіны