З-пад міліцэйскага канвою ў лідскім шпіталі збег арыштаваны
- 11.03.2010, 10:06
Зняволены збег проста з хірургічнага аддзялення.
Раней неаднаразова судзімы жыхар Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці збег з-пад міліцэйскага канвою, паведамілі агенцтву «Интерфакс» у праваахоўных органах.
«Раней неаднаразова судзімы мясцовы жыхар 1953 года нараджэння, які знаходзіўся на лекаванні ў хірургічным аддзяленні Лідскай раённага шпіталя збег з-пад міліцэйскага канвою», паведамілі ў праваахоўных органах.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, у дачыненні да таго, хто ўцёк, узбуджаная крымінальная справа па арт. 413 «Уцёкі з месцаў пазбаўлення волі, з-пад арышту ці з-пад варты» Крымінальнага кодэкса Беларусі.