BE RU EN

Растуць кошты на электраэнергію

  • 11.03.2010, 13:43

Кошт цеплавой і электрычнай энергіі ў Беларусі павялічыўся ў сувязі з ростам коштаў на газ.

Пра гэта, як паведамляе «Радыё Свабода», 11 сакавіка на канферэнцыі «Перспектывы развіцця атамнай энергетыкі ў Беларусі» заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.

У сабекошце электраэнергіі, якая вырабляецца на станцыях Беларусі, да 70% займае паліва.

«З 1 студзеня кошт прыроднага газу, які паступае ў Беларусь, вырас, адпаведна ўзняўся і кошт цеплавой і электрычнай энергіі для спажыўцоў», - сказаў Міхадзюк. Ён адзначыў, што не бачыць тут ніякіх перакосаў.

Кошт на прыродны газ для прамысловых спажыўцоў павялічаны на 25% – са 174 даляраў да амаль 218 за тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны