BE RU EN

Справаздача Turkcell: У Беларусі life:) па-ранейшаму стратны

  • 12.03.2010, 9:31

Кампанія Turkcell апублікавала фінансавыя паказчыкі сваёй дзейнасці, а таксама паказчыкі дзейнасці сваіх даччыных падраздзяленняў за 2009 год.

Паводле дадзеных справаздачы life:) па-ранейшаму стратная для Turkcell, перадае IT.TUT.BY.

Паказчык EBITDA (прыбытак да вылічэння выдаткаў па адсотках, выплаты падаткаў і амартызацыйных адлічэнняў) life:) склаў за чацвёрты квартал 2009 года $13,63 млн, за ўвесь год - $38,318 млн. Калі прыняць да ўвагі, што налічэнні за знос і амартызацыйныя адлічэнні life:) за 2009 год склалі $52,749 млн, становіцца зразумела, што аператар дагэтуль з'яўляецца стратным. Акрамя таго варта мець на ўвазе, што страту ад зніжэння кошту life:) Turkcell усталявала на ўзроўні $61,835 млн.

На жаль, Turkcell не падала дадзеных пра ARPU, але ў справаздачы паказваецца, што выхад ARPU life:) на ўзровень канкурэнтаў чакаецца не раней за канец 2016 года. Відавочна, да таго ж часу кампанія выйдзе ў плюс.

Выручка life:) за год склала $17,356 млн (за 2008 год - усяго $380 тыс). Для параўнання ўкраінскі аператар Astellit, які знаходзіцца пад крылом Turkcell, за мінулы год зарабіў $349,676 млн.

Апошнія навіны