BE RU EN

Лябедзьку аштрафавалі за салідарнасць з Саюзам палякаў

  • 25.03.2010, 17:35

Лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.

25 сакавіка суд Валожынскага раёна разгледзеў справу ў дачыненні да лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, які быў затрыманы ў Валожыне 15 лютага перад будынкам ваеннай часткі, дзе праходзіў суд на Тэрэзай Собаль, паведамляе БелаПАН.

Палітыка абвінавачвалі па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэкса — дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Па першым абвінавачванні справа была спыненая, а па другім суд прызнаў Лябедзьку вінаватым і пакараў штрафаў у 30 базавых велічыняў.

Варта адзначыць, што ўжо накіроўваючыся ў Менск на выездзе з Валожына машына з Анатолем Лябедзькам была спыненая супрацоўнікамі ДАІ. Што гэтым разам інкрымінуецца лідэру АГП, пакуль невядома.

Апошнія навіны