BE RU EN

Цукар-пясок даражэе ў сярэднім на 5%

  • 29.03.2010, 11:12

Гэта прадугледжанае пастановай Мінэканомікі № 56 ад 23 сакавіка 2010 года.

У Беларусі з 30 сакавіка падвышаюцца ў сярэднім на 5% фіксаваныя рознічныя кошты на цукар-пясок для рэалізацыі насельніцтву і мінімальны адпускны кошт для рэалізацыі на прамысловую перапрацоўку.

Як паведамілі агенцтву «ЭКАПРЭС» у прэс-службе Мінэканомікі, рознічны кошт на цукар-пясок вагавы складзе 2590 рублёў за кілаграм, на расфасаваны ў паліэтыленавыя ці папяровыя пакеты па 1 кілаграме - 2840 рублёў.

Цэны павышаныя па прапанове канцэрна «Белдзяржхарчпрам» з улікам больш высокіх рознічных коштаў на цукар-пясок, якія складваюцца ў сумежных дзяржавах, і ў мэтах паляпшэння фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацыяў, патлумачылі ў міністэрстве.

Апошнія навіны