BE RU EN

Экс-кіраўнік БТ Рыбакоў выйшаў з турмы раней за тэрмін

  • 29.03.2010, 14:34

Былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў вызвалены са Шклоўскай выпраўленчай калоніі.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Интерфакс» у панядзелак у дэпартаменце выканання пакаранняў міністэрства ўнутраных спраў Беларусі (ДВП МУС).

«Рашэннем суда Рыбакоў быў вызвалены ўмоўна датэрмінова і адбыў да месца пражывання ў горад Магілёў», паведамілі ў дэпартаменце выканання пакаранняў МУС.

Як раней паведамляла агенцтва, 11 лютага 2005 года Вярхоўны суд прысудзіў экс-старшыню Белтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова да 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць адказныя пасады на працягу 5 гадоў.

Гэты прысуд быў вынесены на падставе арт. 430 ч. 3 КК Беларусі за атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча. Рыбакоў таксама быў абвінавачаны ў тым, што выкарыстаў службовае становішча ў мэтах легалізацыі сродкаў, атрыманых незаконным шляхам.

Рыбакоў быў затрыманы 13 лютага 2004 года, а 16 лютага арыштаваны па рашэнні намесніка генеральнага пракурора рэспублікі. З самага пачатку свайго тэрміну Рыбакоў стаў узначальваць турэмную тэлестудыю.

Апошнія навіны