BE RU EN

Пяткевіч: Прыемна, што ідэолагі з'явіліся і ў прыватным бізнэсе

  • 5.03.2010, 9:22

Першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі заявіла, што ў Беларусі здзейснілася ідэалагічная «вертыкаль».

Калісьці пастаўленая задача адрадзіць на вышэйшым узроўні ідэалагічную працу ў Беларусі ў поўнай меры рэалізуецца. Такое меркаванне выказала журналістам першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнка Наталля Пяткевіч, якая прымала ўдзел у працы рэгіянальнай канферэнцыі ідэалагічных працаўнікоў Берасцейскай вобласці ў Кобрыне, перадае БелТА.

«Сёння мы ўжо можам сказаць, што ідэалагічная вертыкаль у нашай краіне ёсць, і мы ўжо кажам не пра станаўленне, а пра ўдасканаленне яе працы», - сказала Наталля Пяткевіч.

У якасці пазітыўнай змены яна адзначыла з'яўленне ідэолагаў не толькі ў дзяржаўнай сферы, але і ў прыватным бізнэсе.

«Прыемна адзначыць, што на прыватных прадпрыемствах выбудоўваецца ідэалагічная праца, і гэты не ціск зверху, а сапраўды патрэба. Гэта вельмі важна, бо задача ідэалагічнай працы - ствараць непасрэдны кантакт паміж простым чалавекам і ўладай, спрыяць выяўленню запатрабаванняў, патрэбаў і праблемаў людзей і іх вырашэнню. Гэта галоўная задача, без вырашэння якой не можа існаваць дзяржава, і гэта галоўнае прызначэнне ідэолага», - заявіла Пяткевіч.

Апошнія навіны