BE RU EN

Асоль Слівец: «У расейскай дэлегацыі было зашмат чыноўнікаў»

  • 5.03.2010, 15:10

Беларуская фрыстайлістка лічыць, што адной з прычын няўдалага выступлення зборнай Расеі на Алімпійскіх гульнях стала вялікая колькасць чыноўнікаў.

«Іх было зашмат. Нават больш за спартсменаў. Часам расейскія дэпутаты хадзілі па алімпійскай вёсцы і зусім у нейкім незразумелым стане», - адзначыла Слівец на сённяшняй прэс-канферэнцыі, перадае TUT.by.

«Калі расейцы самі ацэньваюць свой выступ як нездавальняючы, то значыць, што так яно і ёсць», - заявіў алімпійскі чэмпіён Аляксей Грышын.

Нагадаем, што на Алімпіядзе ў Ванкуверы расейскія спартсмены заваявалі тры залатыя, пяць срэбраных і сем бронзавых медалёў, заняўшы 11-е месца ў медальным заліку.

Апошнія навіны