BE RU EN

Вікторыя Азаранка знялася з турніра ў ЗША

  • 15.04.2010, 9:14

Вікторыя Азаранка (9-е месца ў сусветным рэйтынгу) знялася з турніра ў Чарльстане (ЗША) з прызавым фондам 700 тысячаў даляраў.

14 красавіка спартсменка стартавала з другога кола (1 / 16 фіналу), дзе сустракалася з прадстаўніцай гаспадароў Крысцінай Макхейл (192), перадае БелаПАН.

Першы сэт Азаранка выйграла 6:2, а ў другім пры ліку 2:2 адмовілася ад працягу барацьбы.

Апошнія навіны