Абвешчаны ў вышук былы дырэктар заводу «Віцязь»
- 19.04.2010, 13:08
МУС Беларусі абвясціла ў вышук былога дырэктара па маркетынгу і якасці РУВП «Віцязь» Аляксея Жукоўскага.
Як паведамляецца на сайце міліцэйскага ведамства, ён здзейсніў злачынствы, прадугледжаныя ч. 2 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 4 арт. 16 КК (арганізацыя злачынства), ч. 2 і 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару), і схаваўся ад органаў крымінальнага пераследу, перадае БелаПАН.
Мера стрымання ў дачыненні да таго, хто адшукваецца — узяццё пад варту.
37-гадовы Аляксей Жукоўскі — выхадзец Віцебску, прапісаны і пражываў у Менску.