BE RU EN

Саўчанка вырашыў зусім сыйсці з улады

  • 2.04.2010, 11:28

Былы губернатар Гарадзенскай вобласці папрасіў аб датэрміновым спыненні яго паўнамоцтваў у «палаце прадстаўнікоў».

Як паведаміў на сесіі старшыня камісіі верхняй палаты парламента па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Яўген Смірноў, 2 красавіка чальцы палаты задаволілі просьбу былога губернатара Гарадзенскай вобласці Уладзіміра Саўчанкі аб датэрміновым спыненні яго паўнамоцтваў як чальца «савета рэспублікі», піша БелаПАН.

У заяве Саўчанкі прычынай спынення паўнамоцтваў названы стан здароўя.

Адстаўка Уладзіміра Саўчанкі з пасады старшыні Гарадзенскага аблвыканкама была прынятая Аляксандрам Лукашэнкам у канцы студзеня.

Нагадаем, што ў «замаху» на Уладзіміра Саўчанку абвінавачваюць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку, суд над якімі праходзіць гэтымі днямі ў Менску. Учора экс-губернатар выступіў у судзе і заявіў, што даведаўся пра «замах» на сябе толькі ад следчых і да прадпрымальнікаў прэтэнзіяў не мае.

Апошнія навіны